HTML
Старонка прапанаваная для хуткага выдалення. Удзельнік, які паставіў гэты шаблон, так тлумачыць: Ня кніга. Магчыма, гэта спам, вандалізм або капіпаст. |
HTML (анг. Hypertext Markup Language), а па-беларуску мова разьметкі гіпэртэксту — асноўная мова разьметкі вэб-старонак у інтэрнэце. Яна прадастаўляе правілы апісаньня структуры тэкставай інфармацыі ў дакумэнце спосабам вызначэньня пэўнага тэксту ў якасьці спасылак, загалоўкаў, абзацаў, сьпісаў і гэтак далей і дадаваньня да гэтых тэкстаў інтэрактыўных форм, убудаваных малюнкаў і іншых аб’ектаў. HTML запісваецца ў форме тэгаў, узятых у вуглавыя дужкі. HTML можа задаваць структуру дакумэнта, а таксама ўключаць убудаваныя код на скрыптавых мовах (такіх як JavaScript), якія могуць уплываць на паводзіны вэб-браўзэраў і іншых апрацоўнікаў HTML-дакумэнтаў.
HTML часта выкарыстоўваецца для задаваньня тыпу MIME-тыпу text/html і таксама ў больш шырокім значэньні як у сваёй форме, спадкаванай ад XML (кшталту XHTML вэрсіі 1.0 альбо пазьнейшай), так і ў форме, спадкаванай наўпрост ад SGML (кшталту HTML вэрсіі 4.01 і ранейшай).
Па пагадненьнях файлы, якія ўтрымліваюць html-дадзеныя, выкарыстоўваюць пашырэньні .html або .htm.
Першую версію HTML прапанаваў Цім Бернерс-Лі ў 1991 годзе, у 1999 годзе быў апублікаваны HTML версіі 4.01, HTML5 быў афіцыйна зацверджаны ў 2014 годзе. HTML5 істотна пашырыла магчымасці па апісанні графікі і анімацыі.
| Скарачэнне | Тлумачэнне |
|---|---|
| MIME | Multipurpose Internet Mail Extensions |
| SGML | Standard Generalized Markup Language |
| XHTML | extensible hypertext markup language |
Тэгі
[правіць]У HTML ёсць паняцце тэга (ад анг. tag) - элемента дакумента на мове HTML, які запісваецца ў вуглавых дужках, напрыклад:
<p>Першы абзац. Прывітанне, свет!</p>
<p>Другі абзац. Устану ранкам.</p>
Што будзе выглядаць наступным чынам:
Першы абзац. Прывітанне, свет!
Другі абзац. Устану ранкам.
Тэг <p> выкарыстоўваецца для пазначэння абзацаў. Існуюць пачатковыя тэгі, накшталт <p>, і канчатковыя тэгі, накшталт </p>. Некаторыя тэгі не маюць адпаведных канчатковых, напрыклад <img>. Сам браўзэр не паказвае тэгі. Яны выкарыстоўваюцца, каб пазначыць, як павінна паказвацца старонка. У большасці выпадкаў тэгі не адчувальныя да рэгістра, таму <p> і <P> маюць аднолькавае значэнне.
Існуе шмат тэгаў, напрыклад,
<!--каментарый-->
Мінімальны дакумент HTML
[правіць]Прыклад
<!DOCTYPE html>
<html>
<head>
<meta charset="UTF-8">
<title>Назва старонкі</title>
</head>
<body>
<h1>Першы загаловак</h1>
<p>Першы абзац. Прывітанне, свет!</p>
</body>
</html>
Загрузка такога дакумента пакажа наступны тэкст:
Першы загаловак
Першы абзац. Прывітанне, свет!
Прычым у загалоўку акна браўзэра будуць напісаныя словы "Назва старонкі".
Простыя прыклады HTML
[правіць]Для выдзялення загалоўкаў у HTML існуюць шэсць відаў тэгаў ад <h1> да <h6>. <h1> вызначае самы галоўны загаловак (напрыклад, назву старонкі), <h2> вызначае загаловак драбнейшага ўзроўню і паказваецца шрыфтам меншага памеру і г. д.
Прыклад:
<h1>Першы загаловак</h1>
<h2>Другі загаловак</h2>
<h3>Трэці загаловак</h3>
Што паказваецца прыкладна наступным чынам:
Першы загаловак
Другі загаловак
Трэці загаловак
Спасылкі ў HTML запісваюцца з дапамогай тэга <a> наступным чынам:
<a href="https://be.wikibooks.org/">Гэта спасылка</a>
Адрас, у які вядзе спасылка, пазначаецца пасля параметра href. Увогуле href завецца атрыбутам тэга <a>. Атрыбуты выкарыстоўваюцца для дадання пэўных параметраў тэгаў.
Даданне выяў ажыццяўляецца з дапамогай тэга <img>. Месцазнаходжанне выявы вызначаецца атрыбутам src тэга <img>, напрыклад:
<img src="w3schools.jpg">
У мностве сучасных браўзэраў можна пабачыць сам зыходны код HTML, націснуўшы камбінацыю клавіш Ctrl+U. Але можна і выкарыстоўваць адмысловы інтэрфейс распрацоўшчыка, які можна выклікаць, калі навесці курсор на пэўны элемент старонкі, націснуць правай кнопкай мышы і выбраць пункт меню "Даследаваць".